Vondel | Работы | Душэўныя вінілавыя віншаванні

Душэўныя вінілавыя віншаванні

Мэта: Па-душэўнаму павіншаваць кліентаў, партнёраў і сяброў з Новым годам і Калядамі і пажадаць ім белага, пухнатага году, з бездакорным музычным густам.

Шорт-сторы: Падрыхтоўку да магічных зімовых святаў нельга ўявіць без каляднай музыкі, якая стварае неабходны чароўны настрой. Але адных ДЖЫНГЛ БЭЛСаў і ЛЭТ ІТ СНОЎаў ужо недастаткова. У гэтым годзе мы адчулі жыццёва неабходнае жаданне парадаваць сваіх кліентаў і сяброў святочнай фальклорнай музыкай, якая як ніякая іншая адлюстроўвае стан ціхай беларускай душы.

Мы падрыхтавалі музычны навагодні падарунак: вінілавую кружэлку з трэкамі этна-электроннага праекту ŠUMA, які займаецца беларускай архаікай у музыцы. Музыкi з ŠUMA сабралі шмат мелодый па ўсёй краіне і надалі пяшчотным фальклорным песням моднае электроннае гучанне. А мы сабралі лепшыя трэкі ў вініл, распрацавалі дызайн з нацыянальнай сімволікай, запісалі яго ў далекай Англіі і прывезлі да вас паўсотні чароўных кружэлак.

Запіс зрабілі менавіта на вярнуўшымся ў моду вінілу, які гучыць глыбей і цяплей. Бо ведаем, што бяздушныя лічбавыя копіі даўно надакучылі. Атрымаць асалоду ад мядовага гучання вінілу можа кожны, нават той, хто яшчэ не паспеў набыць модны прайгравальнік.Усе трэкі можна праслухаць на сайце vinshavanni.by, а таксама зрабіць добрую паштоўку з традыцыйным беларускім арнаментам і чароўнай каляднай музыкай.

500
чароўных кружэлак з
4
прыгожымі трэкамі, 1 з якіх быў запісаны ŠUMA разам з дзецьмі адмыслова для нас.
Вернуться ко всем работам